Автор: Гродназнаўства. Гісторыя еўрапескага горада Категория: Воспоминания
Дата публикации Просмотров: 1158
Печать

Калі немцы прыйшлі, адзін з маміных знаёмых сказаў: "Ну вось і добра, выгналі бальшавікоў. Вызвалілі нас". А іншы ў адказ "Пачакайце, пачакайце! Невядома, што яшчэ будзе". А мама памятала немцаў, бо падчас Першай сусветнай працавала ў бальніцы для палонных на кухні... Страшна было, калі габрэяў забівалі. Памятаю, як гналі па горадзе калону габрэяў. Мы з мамай якраз ішлі па вуліцы і ўбачылі знаёмых габрэйскіх жанчын. Тыя пачалі махаць рукамі і крычаць: "Фэля, Фэля! Мы больш не ўбачымся!" А немец: Los!  Los! Габрэяў вывозілі з горада і тут жа расстрэльвалі..."

  Згадвае К.А. Жулега, 1934 г.н.: "Тры гады акупацыі былі вельмі цяжкімі. Хоць не для ўсіх. Суседка зноў выйшла замуж. На гэты раз за паліцая-ўласаўца..."